26 снежня 2024 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Паўла Сямёнавіча Палто (1929–2005), механізатара па вытворчасці цукровых буракоў, Героя Сацыялістычнай Працы (1965)
Павел Сямёнавіч Палто нарадзіўся 26 снежня 1929 г. у в. Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З маленства ведаў цану нялёгка здабытага хлеба. У 1950–1952 гг. праходзіў службу ў Савецкай арміі. Пасля звальнення ў запас малады чалавек вырашыў працаваць у калгасе. Дужыя, спрытныя рукі паспявалі ўсюды. Яго вясёлы характар, павага да старэйшых і ўменне даводзіць да канца самую складаную працу вылучалі сярод маладых калгаснікаў.
13 сакавіка 2023 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Сярэдзіча (1928–2007), заслужанага механізатара БССР (1963), Героя Сацыялістычнай Працы (1965)
Іван Міхайлавіч Сярэдзіч нарадзіўся 13 сакавіка 1928 г. у в. Забараўцы Лагішынскай гміны Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) ук шматдзетнай сялянскай сям’і. У гады Вялікай Айчыннай вайны перажыў нямецка-фашысцкую акупацыю. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю і прафесію трактарыста.
У 1950 г. Іван Сярэдзіч пачаў працаваць трактарыстам на Лагішынскай машынатрактарнай станцыі. Набыў практычны вопыт, займаўся самаадукацыяй, стаў механізатарам шырокага профілю. З 1958 г. – трактарыст калгаса імя Кірава (цяпер ААТ «Лышча») Пінскага раёна.